Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа – помнік архітэктуры ў стылі класіцызму, пабудаваны ў 1856 г. замест шматлікіх каталіцкіх храмаў і кляштараў Старога горада, дзе расейскія ўлады пабудавалі крэпасьць. Адзін з найстарэйшых будынкаў у новым Берасьці.
Тут знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Берасьцейскай (сяр. XVII ст.) - цудам захаваная каштоўная духоўная памятка з сярэднявечнага Берасьця. Гэты цудатворны абраз стаў першым з абразоў, які быў каранаваны залатымі папскімі каронамі ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь.
Набажэнствы ў касьцёле адбываюцца штодзень, ранкам і ўвечары (18.00) па-беларуску і па-польску.
У касьцёле ўстаноўлены выдатны па гучаньні арган, прывезены з Нямеччыны. Сёньня гэта адзін з найлепшых арганаў у Беларусі. У касьцёле часта адбываюцца канцэрты арганнай і харавой музыкі, якія даюць вядомыя арганісты, сьпевакі і хоры.
На будынку храма і ўнутры яго ёсьць некалькі мемарыяльных шыльдаў розных часоў, адна з іх – у памяць выдатнага земляка Тадэвуша Касьцюшкі. Каля касьцёла ўстаноўлены помнік сьв. Яну Паўлу ІІ, папу Рымскаму. У Беларусі такіх помнікаў усяго некалькі.
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа – гэта таксама важнае месца памяці...
Read moreЦерковь Воздвижения Святого Креста (белор. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа) — католический храм в городе Брест. Относится к Брестскому деканату Пинского диоцеза. Памятник архитектуры, построен в 1856 году в стиле классицизм. Включён в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь . В храме проводятся...
Read moreКасцёл Святога Крыжа. Пабудаваны з цэглы ў 1856 г. на тагачасным Бульварным праспекце як катэдральны . Касцёл пацярпеў у Другую сусветную вайну. У 1950—57 г. капітальна перабудаваны (зняты 2 вежы на галоўным фасадзе, унутры ўмайстраваныя паверхі). Да 1990-х гг. у будынку быў размешчаны Брэсцкі абласны...
Read more