Вельмі раю завітаць у гэты музей! Але, будзьце ўважлівыя, бо музей мае спецыфічны расклад працы. Музей дзеліцца на два паверхі, на першым сялянства, на другім... хм... цяжка ўспомніць, па маім уражанням прысвечаны больш заможнаму слою - вайскоўцам у імперыялістычнай форме і няўдалым рэплікам на еўрапейскі жывапіс і мэблю. За 30 год без савецкай акупацыі можна было зрабіць гэты музей цікавым для наведвальнікаў, зямля Магілёўшчыны багата на гісторыю і людзей. На другім паверсе мне было вельмі непрыемна бачыць карціны з еўрапейскімі краявідамі, вайскоўцаў, нейкія рэлігійныя элементы, такое адчуванне, што больш багаты слой быў адарваны і жыў дзесьці на іншай планеце, я так не лічу. Паколькі гэта музей этнаграфіі, я б хацела пабачыць дзеячаў культуры, якія займаліся этнаграфіяй Магілёўшчыны, спіс іх работ. Я б хацела пабачыць узаемадзеянне заможных і сялян, хацела б пабачыць фотаздымкі старой архітэктуры Магілёўшчыны. Я б хацела каб была магчымасць простым людзям зацікавіцца гісторыяй роднага краю і стварыць маленькі стэнд са спасылкамі на этнаграфічныя таварыствы, кнігі, сайты! Не мае значэння, што музей прысвечаны жыхарам, якія жылі сто год таму, гісторыя і культура нашага краю вельмі багата і музею трэба даць магчымасць наведвальнікам зрабіць свой уклад у гэту нішу! Кожная вёска мела свае адзенне, свае песні, свае абрады, свае галашэнні, свой говар! Трэба гэта збіраць і захоўваць, гэта вялікая спадчына! А я пабачыла занядбаны музей з зялёнай цвіллю, тут нічога не адбываецца гадоў 50. Фотаздымкі на першым паверсе не ўсе з Магілёўшчыны, я лічу гэта дрэннай працай музея, народныя строі не падпісаны, хто адкуль, а проста манекены апрануты быццам без разумення каб было "паболей усяго". На першым паверсе працуюць майстрыцы, падыдзіце да іх, калі ласка, яны вельмі мілыя і займаюцца народнай творчасцю, яны проста чараўніцы свай справы і нават прымаюць замовы! У любым выпадку музей варты наведвання, бо тут багатая калекцыя народнага адзення! А таксама, як гэтыя людзі (сяляне) рабілі самі сабе цыкл жыцця, робячы абсалютна ўсе сваімі рукамі - аж еды, да будоўлі і адзення! Сапраўды працавітыя і светлыя людзі, гэта было вялізнае ўражанне для мяне і я буду з задавальненнем насіць...
Read moreБыл открыт 1981 Могилевский музей этнографии. Относится он к Могилевскому областному краеведческому музею. демонстрирующие быт крестьян конца ХIХ – начала ХХ века. Еще одна экспозиция — «Могилев губернский» — посвящена истории городских сословий в разный период истории.Ранше стоял красивый и стройный иезуитский костел Святого Ксаверия.Костел в 1822 году переоборудовали под православную церковь, дав ей имя Воскресенской и она использовалась долгое время как...
Read moreОтличный музей Могилева и Могилевский области, посвященный традициям, обычаям наших мест. Богатая и красивая экспозиция, приветливый персонал, настоящие специалисты. Можно посмотреть и много чего нового узнать. Очень детализицированные инсталляции, всегда чисто. Также в музее бывают выставки, которые приезжают из других стран и городов. В...
Read more