Музей кіно - кепскі музей Прыйшлі мы са студэнтамі на выяздны занятак у музей кіно. Туды - бо не надта вядомы і кіно стварае ілюзію цікавага. Але ж... Яшчэ ў сенях нас сустрэў водар СССРа, гэта мусіла насцярожыць. Далей - болей: "Вы куда это?!" - водар саўка перацёк у савецкі сэрвіс. Аказваецца, тут толькі па запісу, аб чым, вядома, нідзе не напісана. То бок, у прыгожы будынак у турыстычным цэнтры горада з шыльдай "Музей" толькі па папярэднім запісу. Больш таго - мы набраліся нахабства прыйсці ў час школьных канікул! Калі агульнанацыянальны музейных калапс. Калі ўсё распісана па хвіліне, і мы будзем замінаць (Кліенты - замінаць!) Аб гэтым была тырада касіркі да якой далучылася адміністратарка... Апошні мой аргумент: вам грошы не патрэбны? І тут усё стала зразумела: ім грошы не патрэбны, яны тут за зарплату (Колькі там у музейшчыкаў бюджэтных? 300? 500?.. ). Гэта іх словы і парада нам - "Не разглагольствовать". Але я настаяў, каб мы трапілі. Набылі квіткі і пайшлі. Нас чакала экспазіцыя... Экспазіцыя - кепская. Кропка. Але ж гэта беларускае кіно, якому хутка 100 год... колькі можна паказаць, прадставіць, колькі інтэрактыўнай экспазіцыі... а так - спісаная тэхніка, паперы, лялькі... подпісаў пад экспанатамі і тых няма шмат дзе. У выніку аказалася, што мы там былі адны... ніякіх школьнікаў, ніякага калапсу... прыйшлі ціхенька, паглядзелі што нам трэба і пайшлі... Але ўражанні ад музея з-за хамства і дзяржаўшчыны... нулявыя. Вось калі б без "ветлівай" сустрэчы, проста прадаць квіткі... то й музей падаўся нічога такім, а так... Не хадзіце...
Read moreМузей истории белорусского кино — один из самых молодых в Беларуси, хотя у него – почти тридцатилетняя предыстория.
Основан по инициативе белорусских кинематографистов в Минске в 1966 как ведомственный при киностудии «Беларусьфильм» для сбора и сохранения материалов о национальном кинематографе, популяризации его достижений. С 1982 по 1988 размещался в Республиканском Доме кино (костел святых Сымона и Алены) Союза кинематографистов БССР, выполняя в основном архивную функцию. Открыт для регулярного посещения в начале 2002 в специально реконструированном по решению Совета Министров Республики Беларусь трехэтажном здании – памятнике архитектуры первой половины ХХ века. С января 2005 – филиал учреждения «Государственный музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь». С сентября 2014 - филиал ГУ «Национальный исторический музей Республики Беларусь». Основные виды деятельности: собирание, систематизация и описание документов и материалов по истории белорусского кино и кинокультуры в целом; организация фондовых, тематических и персональных выставок, связанных с кинематографом, белорусским изобразительным искусством в целом; систематизированный показ отечественной и зарубежной...
Read moreМузей супер-маленькі і ўтульны. Асноўная экспазіцыя месціцца на другім паверсе, падзеленым на два бакі: гісторыі беларускага кіно ў 20-ыя-30-ыя гады ды бок фільму "Чароўная жалейка" па матывах асецінскай казкі. Пра першы бок можна сказаць, што ён сціслы, ярка ілюстраваны. Вы не прамарнуеце на музей гадзіны, а ўбачыце самы сок за хвілін трыццаць. "Чароўная жалейка" вельмі здзівіла - аказваецца, існавала такая тытанічная работа, якая так і не выйшла ў масавы пракат. Ад стужкі засталіся кілаграмы раскадровак, напрацоўкі за шэсць год, лялькі, макеты і канцэпты, якія самі па сабе падаліся мне шэдэўрамі. Можа, сама "Жалейка" мне не спадабаецца, затое на ягоны рэквізіт не раз бы паглядзела. Ёсць экран, дзе можна пачытаць пра аўтараў плакатаў і паглядзець фрагменты фільмаў. Пяць рублёў за дарослы білет - гэта проста смешна, капейка, якая агулам не пакрые нічога. У выніку: музей, які не намагаецца выдавіць з сябе "храм навукі" і разглядзець гісторыю кіно ад Люм'ераў да сучаснага андэрграўнда, а запамінальна даць галоўнае - з прывабным афармленннем. Больш гадзіны...
Read more